Увага, нераст ментуза!

115

Увага, нераст ментуза!БОЛЬШАСЦЬ рыб зімой вядзе маларухомае жыццё. Але ў нашых вадаёмах сустракаецца і такі від падводных насельнікаў, які пры паніжэнні тэмпературы становіцца найбольш актыўным і пражэрлівым. Размова ідзе пра ментуза. Гэта адзіная прэснаводная рыба з сямейства трасковых, якія жывуць у паўночных марах. Менавіта паўночнае паходжанне ўплывае на паводзіны. Мянтуз — холадалюбівая рыба. Летам ён вялы, маларухомы, хаваецца ў глыбокіх ямах, пад карчамі і амаль не харчуецца. З наступленнем асенніх халадоў пакідае свае сховішчы і распачынае жыраваць. Як начны драпежнік ён не чакае здабычы, а сам актыўна падкрадаецца да яе.

Нерастуе гэта рыба з канца снежня да лютага, калі тэмпература вады пад лёдам складае 1-3 градусы. Заўважана, што пры вялікіх маразах нераст адбываецца актыўней, а пры адлігах расцягваецца на месяц і больш.З мэтай павелічэння папуляцыі ментуза ў рэках і азёрах штогод з 25 снежня і да 28 лютага ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнага пакарання ў выгля¬дзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад лоўлі рыбы ці без канфіскацыі. Пры незаконнай здабычы нерастуючай рыбы, акрамя штрафу, давядзецца кампенсаваць і ўрон, нанесены рыбнай гаспадарцы. Таму кожны злоўлены мянтуз, незалежна ад памеру, можа абысціся браканьеру ў дзевяць базавых велічынь.

А каб барацьба з браканьерствам была больш эфектыўнай, патрэбна ваша дапамога. Калі вам сталі вядомы факты незаконнай здабычы рыбы, калі ласка, тэлефануйце нам па нумары 50-7-40.

В. ГАЛУБОВІЧ.

Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.