Увага! Аб’яўляем конкурс «Зрабі фота з мамай»

297

Падчас Тыдня маці рэдакцыя газеты «Нарачанская зара» аб’яўляе конкурс «Зрабі фота з мамай». Для ўдзелу проста зрабіце фота разам са сваёй мамай і пазнаёмце з ім любым зручным для вас спосабам:

* адпраўляйце з указаннем аўтара і кантактаў на адрас narazara111@gmail.com

* ці змясціце яго ў каментарыях да гэтай інфармацыі ў сацсетках «Одноклассники», «Вконтакте», Instagram, Facebook, мэсанджары Telegram

* ці выкладвайце на сваіх старонках «Вконтакте» ці Instagram с хэштегом #мядельфотосмамой

Конкурс працягнецца з 13 па 17 кастрычніка.

Самыя ўдалыя фатаграфіі будуць надрукаваны ў нашай газеце.

* На конкурс прымаюцца фотаработы, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.

На здымку: адна з фатаграфій, дасланых летась для праекта раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.