Увага! Аб’яўляем фотаконкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожванне

122

Набліжаецца чароўнае свята, якое чакаюць і дзеці, і дарослыя — Новы год. Як на Мядзельшчыне ствараецца казачная атмасфера і святочны настрой? Для гэтага мы аб’яўляем фотаконкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожванне.

Упрыгожылі ялінкі, вокны, пакоі, дамы, падворкі? Сфатаграфуйце, што ў вас атрымалася, і дашліце ў рэдакцыю газеты «Нарачанская зара».

Для ўдзелу адпраўляйце фота з указаннем аўтара, кантактаў на адрас narazara111@gmail.com.

КОНКУРС ПРАЦЯГНЕЦЦА з 14 ПА 27 снежня.

Трох пераможцаў, якіх вызначыць журы, чакаюць прызы. Таксама падчас інтэрнэт-галасавання вызначыцца ўладальнік сімпатый гледачоў. І вядома, фатаграфіі з цікавымі варыянтамі навагодніх упрыгожанняў надрукуем у нашай газеце.

 

* На конкурс прымаюцца фотаздымкі, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com