Ушанавалі пажарных-выратавальнікаў

244

Учора З НАГОДЫ ДНЯ ВЫРАТАВАЛЬНІКА адбылася нарада супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Падведзены вынікі за 2009 год, адзначаны лепшыя падраздзяленні каштоўнымі падарункамі — халадзільнікамі і мікрахвалевымі печамі, а работнікі — Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі. З нагоды прафесійнага свята супрацоўнікаў райаддзела павіншаваў старшыня райвыканкама А. І. Даніленка. У рабоце нарады прыняў удзел начальнік аддзела арганізацыі навучання насельніцтва і прафесіянальнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС маёр унутранай службы Д. І. Светагор.