Уражаннямі дзеліцца фіналістка Міжнароднага конкурсу прыгажосці і таленту «Неўская краса»

540

Такі тытул атрымала наша зямлячка на Міжнародным дабрачынным конкурсе прыгажосці і таленту для дзяўчат на інвалідных калясках “Неўская краса 2022”, што праходзіў у Санкт-Пецярбургу. Хто ж яна, Ледзі творчасць? Паводле рэгістрацыі — жыхарка Занарачы. Паводле дыплома — філосаф і выкладчык філасофіі. Паводле роду дзейнасці — педагог дадатковай адукацыі. Па жыцці — аптыміст і вельмі мужны чалавек. Усё гэта — пра маю суразмоўцу Алесю БАЖОК.

— Алеся Аляксандраўна, як рашыліся прыняць удзел у такім конкурсе? Як даведаліся пра яго?
— Пра конкурс ведала даўно, але пра ўдзел у ім думала як пра нешта недасягальнае. Ну а сёлета рашылася: дзяўчына, якая ўдзельнічала ў 2019 годзе, параіла. Я актыўна гэтым занялася — і прайшла ў фінал.
— Што было трэба для ўдзелу?
— Спачатку — запоўніць анкету. Калі пройдзеш далей — падрыхтаваць дзве прэзентацыі. Адну — пра турыстычныя магчымасці сваёй мясцовасці, другую — аб уласным праекце сацыяльнай накіраванасці. Па іх выніках і выбіралі фіналістаў, якіх запрасілі ў Санкт-Пецярбург. Сёлета ўдзельнічала 18 канкурсантак. З Беларусі я адна, астатнія — з розных рэгіёнаў Расіі.
— Раскажыце пра свае праекты.
— Бізнес-праект называецца “Шукаю майстра”. Ідэя — зрабіць сайт, дзе людзі з інваліднасцю, якія ўмеюць штосьці ствараць, маглі б выкладваць свае працы. Рукадзелле, манікюр, магчыма, фоташоп. Перад сайтам не стаіць задача зарабляць: нешта прадаваць праз яго я не планавала. Проста сайт, які б аб’ядноўваў. Дапамагаў бы людзям з інваліднасцю развіваць сваё майстэрства і атрымліваць дадатковы даход. Не ведаю, наколькі гэты праект ажыццявімы, пакуль ён так і застаецца праектам. Меркавалася, што для яго рэалізацыі патрэбен грант або з тэхнічным бокам на валанцёрскіх пачатках дапамогуць студэнты.

Наталля Лісіцкая.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў газеце за 2 кастрычніка.