Два дні ў Занарацкай сярэдняй школе праходзілі калядныя спаборніцтвы ”Прыгажосць. Здароўе. Грацыя“ па акрабатыцы і гімнастыцы.
Спаборнічалі навучэнцы ў дзвюх узроставых групах: 2 – 4 класы і 5 – 8 класы. З улікам школьнай праграмы распрацаваны акрабатычныя камбінацыі, якія ўключалі па 5 – 6 акрабатычных элементаў. Дзеці старанна рыхтаваліся да спаборніцтваў, прыходзілі ў зал у шосты школьны дзень. А некаторыя трэніраваліся і дома.
Вельмі прыгожымі і дакладнымі былі выступленні Бачко Паліны і Зімніцкай Валерыі, Карповіч Міланы, Кулак Анастасіі, Мароз Валянціны, Дачанковай Ганны. Трэба адзначыць выступленні Шылец Захара і Стадольніка Міхаіла. Гэта былі іх першыя спаборніцтвы.
Усе пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы і сувеніры, а самае галоўнае – асалоду ад заняткаў спортам.
Аляксандр Жыхар, настаўнік фізічнай культуры