У рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» ушанаванне лепшых працаўнікоў галіны адбылося 17 студзеня ў Занарачы: у мясцовым Доме культуры ўзнагароджвалі работнікаў ААТ «Занарачанскі».
Старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручыў падзячныя лісты і грашовыя прэміі аператарам машыннага даення кароў Галіне Буянавай і Юліі Цэйка, трактарысту-машыністу па абслугоўванні МТФ Мікалаю Хільману, загадчыцы малочна-таварнай фермы «Занарач» Раісе Кацкель.
Прывезла ўзнагароды і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая: падзячныя лісты і падарункі прызначаліся жывёлаводу Ніне Белісавай, загадчыку МТК «Міціненты» Аляксандру Кукіну і лабаранту Валянціне Шабан.
Яшчэ 10 працаўнікоў заахвочаны падарункамі ад гаспадаркі. Уручыў іх дырэктар таварыства Аляксандр Даніленка.
Павесяліў прысутных ансамбль народнай музыкі «Суседзі» Занарацкага СДК. Зладзілі для працаўнікоў і традыцыйнае чаяванне.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"