Даведайцеся, у якіх гаспадарках Мядзельшчыны найлепш працуюць на сенажацях

179

НАЙЛЕПШУЮ арганізацыю працы механізаваных звёнаў на сенажацях дэманструюць Нацпарк “Нарачанскі”, СГФ “Дзягілі” і таварыства “Нарачанская Ніва 2004”.

Ва ўсіх іх перавыкананы заданні па нарыхтоўцы сенажу, на ўчарашнюю раніцу мелася больш за 16 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

А ў першай гаспадарцы, апрача ўсяго іншага, з намечаных 180-ці не хапала толькі 5 тон сена.