У вёсцы Пруднікі гарэў хлеў

210

Каля 23 гадзін 5 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчым будынку ў вёсцы Пруднікі Крывіцкага сельскага савета. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, часткова пашкоджана маёмасць і сцены. Прычына пажару высвятляецца. Верагодней за ўсё, прычынай ўзнікнення пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц