У вёсцы Палавікі гарэла хата

561

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Палавікі Княгінінскага сельскага Савета гарыць хата, паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў шэсць гадзін вечара 26 верасня. Калі першае падраздзяленне МНС прыбыло на месца, то назіралася гарэнне ўнутры хаты. Верагодней за ўсё прычынай узнікнення пажару стала адсутнасць супрацьпажарнай адступкі.

— Прыязджаю сюды толькі на выхадныя. Вось і зараз прыехала на дачу, каб адпачыць ад гарадской мітусні. Тым больш, што і гідраметыяцэнтр абяцаў цудоўнае надвор’е. Вырашыла крыху пратапіць печку, а сама займалася гаспадарчымі справамі. Калі печка вытапілася, то я закрыла юшку ды і вырашыла крыху паблукаць па лесе ды і грыбоў пазбіраць, — расказвае гаспадыня. — Вяртаюся да свайго дачнага доміка і бачу, што стаяць пажарныя машыны, на тэрыторыі майго домаўладання працуюць выратавальнікі. Вы ведаеце, з раніцы нешта было неспакойна на душы. Я нават і не магла выказаць здагадку, што можа такое здарыцца – вельмі ж, як мне здавалася, пільна адношуся да пытанняў бяспекі.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

У вёсцы Палавікі гарэла хата У вёсцы Палавікі гарэла хата