Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Малая Сырмеж Нарацкага сельсавета гарыць гаспадарчая пабудова паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 3 гадзіны 32 хвіліны 11 мая.
Калі выратавальнікі прыбылі на месца, было ўстаноўлена, што з–пад даху гаспадарчай пабудовы ідзе дым.
У выніку пажару пашкоджаны дах на плошчы 5 квадратных метраў. Верагодней за ўсё, узнікшая ў халадзільніку няспраўнасць сыграла з гаспадарамі злы жарт, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"