У вёсцы Маўчаны гарэў аўтамабіль (плюс парады, што рабіць пры загаранні)

226

16 лютага ў 22:20 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля Audi 80 B3 1990 года выпуску ў вёсцы Маўчаны (Мядзельскі сельсавет).

Агнём пашкоджаны блок засцерагальнікаў і лабавое шкло. Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія — няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля (кароткае замыканне).

У вёсцы Маўчаны гарэў аўтамабіль (плюс парады, што рабіць пры загаранні)

 

 

Калі вы заўважылі прыкметы загарання транспартнага сродку, дзейнічайце
наступным чынам:

• спыніцеся і заглушыце рухавік;

• выйдзеце з машыны і высадзіце пасажыраў, пераканайцеся, што яны адышлі
на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў). Іх жа можна папрасіць выклікаць
выратавальнікаў па нумары 101 альбо 112;

• калі загаранне невялікае і адбываецца ў стадыі тлення — паспрабуйце
патушыць агонь самастойна, выкарыстоўваючы вогнетушыцель, накрываючы ачаг
ізаляцыйным матэрыялам, каб абмежаваць доступ кіслароду. З гэтай мэтай можна
прымяніць і шчыльнае адзенне. Будзьце асцярожныя, калі падчас здарэння
працавалі ў гаражы або ў вас прамасленыя адзенне ці рукі: рызыкуеце загарэцца
самі;

• калі пажар пачаўся ў маторным адсеку і незразумела, якой ён сілы, лепш не
адчыняйце капот і тэлефануйце па нумары 101 ці 112 Пры спробе патушыць агонь
не падымайце накрыўку капота, каб не дапусціць свежае паветра да полымя.
Прыпадыміце накрыўку і накіруйце струмень вогнетушыцеля ў месца загарання.
Лепш гэта рабіць удвух: адзін падымае накрыўку, другі вогнетушыцелем тушыць
агонь;

• калі пажар пачаўся ў салоне, не адчыняйце вокны і дзверы без неабходнасці.
Ад недахопу кіслароду полымя можа патухнуць і перайсці ў стадыю тлення;

• не спрабуйце патушыць вялікі агонь самастойна;

• пры немагчымасці ліквідаваць загаранне адыдзіце ад машыны самі і
адвядзіце людзей на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў), бо можа
выбухнуць паліўны бак.

Уладзіслаў МАТРАШЫЛА, інжынер сектара нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.