БОЛЬШ сучаснае аблічча набывае вёска Канстанцінава. Работнікі Свірскага апорна-эксплуатацыйнага пункта манціруюць на яе вуліцах светладыёдныя свяцільні. Мяркуецца, што ўсяго іх будзе ў вёсцы каля чатырох дзясяткаў.
Прагрэс у тым, што, па-першае, яны даюць мяккае святло, максімальна набліжанае да натуральнага. Па-другое, служаць даўжэй, чым люмінесцэнтныя ці лямпы напальвання. Зусім не другарадная перавага іх і ў значнай эканоміі электраэнергіі.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц