У «Вузлянцы» падсяваюць шматгадовыя травы

60

Для ўмацавання кармавой базы ў некаторых гаспадарках актывізавалі падсеў шматгадовых траў.

Як паведаміў галоўны аграном АСП “Вузлянка” Аляксандр Карзюк, у пятніцу тут завяршылі падсеў па азімаму жыту чырвонай канюшыны на плошчы 170 га. Выканаў гэтыя работы механізатар Вячаслаў Янкавіч. У суботу Вячаслаў Эдуардавіч падсяваў азімае жыта цімафееўкай.

Фота ілюстрацыйнае, agrotimes.by