У Сватках гарэў прыватны дом

1112

Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Сваткі гарыць прыватны дом паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны ў 11 гадзін 48 хвілін 24 лістапада. Калі выратавальнікі прыбылі на месца хата гарэла адкрытым полымем. У выніку пажару знішчаны дах хаты, пашкоджаны стены домаўладання і маёмасць, якая знаходзілася ў ім. Прычына пажару высвятляецца.

У Сватках гарэў прыватны дом

Паважаныя грамадзяне! Строга выконвайце патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі. Гэта надзейная гарантыя таго, што вам не давядзецца перажыць трагедый, звязаных з агнём. Пры ўзнікненні пажару тэлефануйце па нумары 101 ці 112.