У Старлыгах гарэла гаспадарчая пабудова

341

Ноччу 13 сакавіка на адным з прыватных падворкаў у аграгарадку Старлыгі Занарацкага сельскага савета здарыўся пажар. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў сцены гаспадарчай пабудовы і маёмасць, якая знаходзілася ў ёй.

У Старлыгах гарэла гаспадарчая пабудова

Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, аператыўна ліквідавалі пажар. Прычына пажару высвятляецца. Адна з разглядаемых версій — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына КАРАПЕЦЯН.

У Старлыгах гарэла гаспадарчая пабудова

 

МЧС раіць:

  • Паважаныя грамадзяне, памятайце, што спраўная электраправодка – гарантыя вашай бяспекі. Не трэба забываць і пра тое, што любыя электрапрыборы нельга тушыць вадой. Пры іх загаранні ў першую чаргу неабходна выняць штэпсельную вілку з разеткі, калі няма магчымасці поўнасцю абясточыць кватэру. Накрыйце прыбор шчыльнай тканінай або коўдрай, або паспрабуйце засыпаць полымя пяском, зямлёй з вазона з кветкамі. Калі вы не справіліся з агнём за некалькі хвілін, тэлефануйце ў МНС па нумары 112.