У райвыканкаме адбылася семінар-вучоба ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны

61

У панядзелак у райвыканкаме адбылася семінар-вучоба ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Аб эфектыўнасці супрацьдзеяння злачыннасці і карупцыі на тэрыторыі раёна і Мінскай вобласці расказаў начальнік аддзела унутраных спраў В. І. Філіповіч. Намеснік старшыні райвыканкама Л. С. Берняковіч па­знаёміў з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.05.2012 №6 “Аб стымуляванні прадпрымаль­ніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарад­скіх паселішчаў, сельскай мясцовас­ці”. Ішла размова пра ход кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны. Падвяла вынікі размовы намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева.