У райвыканкаме прайшла інструктыўная нарада з ідэалагічным актывам

123

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва ў райвыканкаме адбылася інструктыўная нарада з удзелам ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Папярэднічала ёй відэаканферэнцыя пад старшынствам намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Маркевіча.

Наконт выкарыстання культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі ў развіцці турызму разважаў дацэнт кафедры міжнародных адносін БДУ, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Марозаў.

Пра правядзенне ў сталічнай вобласці летняй аздараўленчай кампаніі 2022 расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Соф’я Філістовіч. Сёлета плануюць аздаравіць у вобласці звыш 62 тысяч дзяцей.

Выступоўцаў з абласной студыі дапоўнілі мясцовыя — намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Кундра, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вікторыя Вайцюльян, старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Андрэй Купрэвіч.

Напрыклад, Вікторыя Вайцюльян прывяла прыклады траўматызму сярод дзяцей. “Прадугледжана прававая адказнасць бацькоў за жыццё і здароўе непаўналетніх, — падкрэсліла прамоўца. — І пра гэта трэба памятаць татам і матулям, якія пакідаюць на працяглы час дзяцей адных без нагляду дарослых”.