У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

59

У чацвер у раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэма: “Аб эфектыўнасці супрацьдзеяння злачыннасці і карупцыі на тэрыторыі  Мядзельскага раёна”. Даволі цікавым атрымалася мерапрыемства ў раённым вузле электрасувязі. Напачатку перад работнікамі прадпрыемства  па тэме парадку дня выступіў часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Аляксеевіч Філіпчык. Слова меў і госць са сталіцы — галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Валянцін Вітальевіч Юзбашаў, які засяродзіў увагу прысутных на правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання і, карыстаючыся выпадкам, запрасіў усіх наведаць участкі для галасавання, каб аддаць свой голас у падтрымку вылучанага кандыдата на дэпутацкі  мандат.

На сустрэчы прысутнічала таксама начальнік аддзела ідэ­алагічнай работы райвыканкама Валянціна Станіславаўна Зуеўская.

Наш кар.