З 16 па 20 студзеня ў раённай дзіцячай бібліятэцы-экалагічным цэнтры праходзіў Краязнаўчы тыдзень «Да Бацькаўшчыны — з любоўю». Кожны яго дзень прысвячаўся асобнай тэме. Так, у панядзелак была краязнаўчая гасцёўня, дзе знаёмілі са знакамітымі людзьмі Нарачанскага краю. Яшчэ мерапрыемствы тыдня знаёмілі з гісторыяй краю, сучасным станам Мядзела і раёна, маляўнічымі мясцінамі, фальклорам. Удзельнікамі тыдня сталі вучні гімназіі-інтэрната і Мядзельскай сярэдняй школы №1.