У першы дзень лета аб’яўляем фотаконкурс «Мядзельшчына ў кветках»

104

На вашых падворках, клумбах расквітнелі яркімі фарбамі кветкі? Сфатаграфуйце і дашліце ў рэдакцыю газеты «Нарачанская зара».

Для ўдзелу адпраўляйце фота з указаннем аўтара, кантактаў на адрас narazara111@gmail.com ці змяшчайце ў каментарыях пад гэтай інфармацыяй у сацсетках.

Конкурс працягнецца з 1 па 15 чэрвеня. Фатаграфіі будуць з’яўляцца на нашым сайце, а лепшыя — яшчэ і на старонках газеты.

* На конкурс прымаюцца фотаздымкі, аўтарства якіх належыць заяўніку. Удзел у фотаконкурсе азначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ у сродках масавай інфармацыі.