У падтрымку кандыдата

120

У падтрымку кандыдатаУ чацвер у Мядзеле па вуліцы 17 верасня, д. 2 праводзіўся пікет, арганізаваны райкамам ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Марыны Апанасёнак, якая працуе першым сакратаром раённага камітэта названага грамадскага аб’яднання. Правялі яго члены ініцыятыўнай групы кандыдата Сяргей Багданаў, Мая Пятнічэнка, Анжаліка Мілаш. Адначасова з пікетам праходзіла акцыя “Моладзь вырашае”. У ходзе яе кожны жадаючы мог напісаць наказ кандыдатам у дэпутаты. Прычым не толькі ў адрас прысутнай Марыны Апанасёнак, але і іншых кандыдатаў.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.