У нядзелю пажар здарыўся ў кацельні вытворчага ўчастка ў Мядзеле філіяла “Аўтобусны парк №4 Маладзечна”

305

У НЯДЗЕЛЮ на цэнтр аператыўнага ўпраўлення райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў кацельні, якая належыць вытворчаму ўчастку г. Мядзел філіяла “Аўтобусны парк №4 г. Маладзечна”.

У выніку пажару знішчаны дах і пакрыццё на плошчы 4 х 2 метры. Верагодней за ўсё, прычынай пажару з’явілася парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

У нядзелю пажар здарыўся ў кацельні вытворчага ўчастка ў Мядзеле філіяла “Аўтобусны парк №4 Маладзечна”

Ірына КАРАПЕЦЯН,  інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях.