У НДЦ “Зубраня прайшоў музычны рынг “Дзеці! Важатыя!”

78

У НДЦ “Зубраня” адбыўся адзін з самых цікавых паядынкаў змены. На сцэне вялікай актавай залы цэнтра ў фармаце папулярнага тэлевізійнага шоу прайшоў музычны рынг “Дзеці! Важатыя!”.

І дзеці, і важатыя прадэманстравалі сцэнічныя таленты, падаравалі багата станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў гледачам. Ацэньвала іх выступленні журы.

Пераможцам музычнага рынгу стала каманда дзяцей, паведамляюць з цэнтра.

Фото НДЦ «Зубраня»