Сёння, 13 мая, напярэдадні Міжнароднага Дня сям’і ў акушэрскім аддзяленні Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага Сцяпана Зімніцкага.
Цырымонію правяла падчас выпіскі малыша з матуляй дадому начальнік аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук. Яна ж уручыла бацькам Аляксею Зімніцкаму і Кацярыне Роліч першы дакумент іх дзіцяці — пасведчанне аб нараджэнні.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская павіншавала шчаслівых маму і тату з адметнай падзеяй у іх жыцці і ўручыла падарунак.
Прысутнічалі на цырымоніі таксама дзядуля з бабуляй і старэйшы сын Сяргей.