У Мядзеле вызначылі найлепшых гульцоў у шашкі

408

У Мядзеле адбыўся турнір па шашках на прызы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. У яго правядзенні дапамагалі раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” , раённы Савет ветэранаў.

Удзельнічалі ў турніры 10 чалавек.

Перамог Леанід Козел, на другім месцы — Леанід Жыхар, на трэцім — Алег Ніцынскі.

Прызёрам уручылі граматы і грашовыя прэміі. Уладальнікі месцаў з чацвёртае па шостае атрымалі прызы.

У Мядзеле вызначылі найлепшых гульцоў у шашкі У Мядзеле вызначылі найлепшых гульцоў у шашкіУ Мядзеле вызначылі найлепшых гульцоў у шашкі

Фота забяспечана раённым Саветам ветэранаў.