У Мядзеле вызначылі лепшыя каманды па баскетболе

248

Адбылося першынство раёна па баскетболе сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

Гульні праходзілі ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры і Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

У групе «А» сярод юнакоў перамаглі вучні Нарацкай СШ №2. У дзяўчат найлепш выступілі прадстаўніцы Нарацкай СШ №1.

У групе «Б» сярод юнакоў перамогу святкавалі юныя баскетбалісты з Занарачы. Паміж дзяўчат першае месца — за камандай са Старлыг.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"