У Мядзеле вучні шукалі дапамогі для параненага бусла. І знайшлі

69

ПАРАНЕНАГА бусла заўважылі сёння вучні 7 класа гімназіі Ліна Паўлоўская, Дзіяна Макарэвіч і Ульяна Кудрэвіч ля магазіна «Родны кут» па вуліцы Заазёрнай у Мядзеле.

І пачалі шукаць дапамогу.

Абноўлена: за буслом прыехалі з раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яго плануюць адвезці ў НДЦ “Зубраня”, дзе ёсць неабходныя ўмовы.