У Мядзеле спаборнічалі рыбакі

315

У суботу ў Мядзеле на возеры Мястра прайшлі спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Перамаглі прадстаўнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ-133» , другое месца заняла каманда Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, трэцяе — НДЦ «Зубраня», паведаміў дырэктар Мядзельскага ФАЦа Андрэй Русак.

 

Фота забяспечана ФАЦам