У Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаных

467

Сёння ў акушэрскім аддзяленні Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджаных. Прайшла яна ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.

Сям’я Лемешавых папоўнілася другім дзіцём, сыну Раману ўжо год і чатыры месяцы. А цяпер нарадзілася дзяўчынка Яўгенія. У сям’і Баброўкаў першынец — сын Арцём.

Урачыстую цырымонію правяла начальнік аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук.  Уручыла мамам Настассі Лемешавай і Іне Баброўка пасведчанні аб нараджэнні дзяцей.

Прымалі мамы яшчэ віншаванні і падарункі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяны Пруднікавай і старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святланы Чарняўскай.

Гучалі добрыя словы не толькі для мам — у пятніцу якраз жа ўпершыню ў краіне адзначаецца Дзень бацькі. То прасілі госці перадаць самыя шчырыя пажаданні бацькам малышоў.

У Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаныхУ Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаныхУ Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаных

У Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаныхУ Мядзеле ўрачыста рэгістравалі нованароджаных