У Мядзеле прайшоў семінар па арганізацыі харчавання дзяцей і школьнікаў

297

На базе гімназіі-інтэрната г. Мядзела адбыўся семінар па пытаннях арганізацыі харчавання вучняў і дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстановах адукацыі раёна. Запрашаліся на яе кіраўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама члены бракеражных камісій і саветаў па харчаванні.

На асаблівасцях цячэння каранавіруснай інфекцыі засяродзіла ўвагу прысутных памочнік урача-эпідэміёлага Мядзельскага РЦГіЭ Алена Тарасёнак. Алена Мікалаеўна спынілася на штаме “амікрон” — сімптомах, інкубацыйным перыядзе, адрозненні ад “дэльта”-штама. Закранула і рэкамендацыі па прафілактыцы захворвання. Самыя галоўныя з іх — насіць маску, мыць рукі, захоўваць сацыяльную дыстанцыю і прайсці вакцынацыю.

У Мядзеле прайшоў семінар па арганізацыі харчавання дзяцей і школьнікаў

На важнасць вядзення кантролю за арганізацыяй харчавання дзяцей і школьнікаў ва ўстановах адукацыі акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў нарады начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава. Таццяна Генадзьеўна, у прыватнасці, пазнаёміла прысутных з вынікамі праверкі шэрагу ўстаноў адукацыі Міншчыны абласной пракуратурай і недахопамі, што былі падчас яе выяўлены.

У Мядзеле прайшоў семінар па арганізацыі харчавання дзяцей і школьнікаў

Акрамя таго, была падрабязна абмеркавана дзейнасць бракеражных камісій і саветаў па харчаванні і дадзены канкрэтныя рэкамендацыі па ажыццяўленні імі дзейснага тэхналагічнага і грамадскага кантролю за арганізацыяй харчавання.

У Мядзеле прайшоў семінар па арганізацыі харчавання дзяцей і школьнікаў