У суботу ў Мядзельскай СШ №2 упершыню адбыўся раённы агляд-конкурс сцягавых груп. Удзельнічалі ў ім 13 каманд устаноў адукацыі раёна.
Яны падрыхтавалі відэаролік, удзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне і аглядзе сцягавых груп.
Па выніках усіх тураў першае месца занялі прадстаўнікі Свірскай СШ. На другім месцы — вучні Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, на трэцім — Занарацкай СШ.
Фота забяспечана РМК