У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

433

Урачыстае мерапрыемства “Афганістан — наша памяць і боль” прайшло ў Мядзельскім раённым Цэнтры культуры. Прысвячалася яно 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Прывітала прысутных намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак.

— Аддаючы даніну павагі воінам-інтэрнацыяналістам, мы падзяляем боль страты тых, хто загінуў. Няхай светлая памяць пра іх захаваецца ў нашых сэрцах, — зазначыла Вольга Міхайлаўна. — Воіны-інтэрнацыяналісты — добры прыклад для падрастаючага пакалення. Жадаю вам моцнага здароўя, бадзёрасці духа, дабрабыту. Няхай ваша адзінства, згуртаванасць, дапамагаюць вам у добрых справах.

Вольга Габрусенак уручыла Ганаровую грамату райвыканкама за актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатолю Сідарэнку. Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоены воін-інтэрнацыяналіст Віктар Тачыцкі.

Граматай ваеннага камісарыята раёна ўзнагароджаны воіны-інтэрнацыяналісты Мікалай Калошка і Віктар Анкіп. Граматай ад раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў заахвочаны на ўрачыстасці Анатоль Сідарэнка.

Працягам свята стала канцэртная праграма. Хораша спявалі Віктар Гуд, Святлана Серафімовіч, Ларыса Рабянок, Вікторыя Багінская, Вольга Буянава, Ангеліна Крыловіч, а таксама дзіцячае трыа і дзіцячая вакальная група з Нарацкага Цэнтра культуры.

У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з АфганістанаУ Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з АфганістанаУ Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з АфганістанаУ Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з АфганістанаУ Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з АфганістанаУ Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана У Мядзеле прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 34-ай гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана