У Мядзельскай бальніцы працуе новы апарат ультрагукавой дыягностыкі высокага класа

772

У цэнтральнай раённай бальніцы нядаўна запрацаваў апарат ультрагукавой дыягностыкі высокага класа «Mindray DC-60».

— Атрымалі яго ў рамках праекта «Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», закупка ажыццяўлялася цэнтралізавана Міністэрствам аховы здароўя нашай краіны, — паведаміла галоўны ўрач ЦРБ Марына Субач. — Новая тэх­ніка дазволіць палепшыць дыягнастычную дапамогу.

Працуе на «Mindray DC-60» урач ультрагукавой дыягностыкі Алена Ганчарэнка.
— Вядома, задаволена з’яўленнем такога апарата, — расказвае Алена Віктараўна. — Тэхналогіі ў медыцыне развіваюцца. Перавага новага апарата ў тым, што ён дае інфарматыўную карцінку, атрымліваюцца больш якасныя здымкі. Тут вялікі экран, шмат функцый, вельмі даступнае меню, апарат можа падстройвацца пад кожнага пацыента.