У Мядзеле мяняюць цеплатрасу

263

Многія гараджане заўважылі, што на вуліцы Юбілейнай ад “Еўраопту” ў напрамку да школы гэтымі днямі капаюць траншэю, спілавалі некалькі дрэў. Аказваецца, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўзяліся за добрую справу. На гэты раз яны на месца старых труб, якія ляжалі некалі ў зямлі, пакладуць новыя Пі-трубы, а ранейшыя, пракладзеныя на паверхні зямлі, дэманціруюць. Такім чынам, панарамны выгляд гэтага ўчастка вуліцы значна палепшыцца, чаму можна толькі парадавацца.

Чаму спілавалі некалькі дрэў? Новая Пі-труба не з маленькіх, 325 мм, уручную яе не пакладзеш. Таму на ўкладцы цеплатрасы задзейнічаюць кран, а яму, як вядома, для нармальнай работы патрабуецца прастора. Прытым, частка дрэў злева ад траншэі ў выніку гаспадарскага падыходу засталася некранутай, спілавалі толькі тое, што сапраўды неабходна…