У Мядзеле адкрылася пляцоўка па StreetWorkout (відэа)

387

На тэрыторыі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра сёння, 1 ліпеня, адкрылася пляцоўка па StreetWorkout.

З’явілася яна сумеснымі намаганнямі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Мінскага аблвыканкама і Мядзельскага райвыканкама ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага сацыяльнага праекта клуба па падтрымцы спорту і здаровага ладу жыцця «Спорт для ўсіх».