У Мядзеле адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС

264

У раённым Цэнтры культуры 26 красавіка адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю з Дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС “Незаціхаючы боль”.

На яго запрасілі вучняў устаноў горада. Ім расказалі пра падзеі, што здарыліся ў красавіку 1986 года, паказалі ўрыўкі з дакументальных фільмаў.

Перад школьнікамі выступіў удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, дырэктар Мядзельскага філіяла дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» Святаслаў Гаўрыс.

Памяць ахвяр Чарнобыльскай аварыі ўшанавалі хвілінай маўчання.

У Мядзеле адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭСУ Мядзеле адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС У Мядзеле адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС У Мядзеле адбыўся вечар памяці, прысвечаны 36-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС