У Мядзеле адбыўся рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен. Даведаліся, які прадмет стаў самым папулярным

266

СЁЛЕТА ўпершыню выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць цэнтралізаваныя экзамены. Адзін — па беларускай або рускай мове, другі — па выбары па адным з прадметаў, па якім праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне. Такі падыход знізіць нагрузку на выпускніка: два экзамены замест ранейшых чатырох. Вынікі выпускных экзаменаў будуць залічвацца пры паступленні ў ВНУ.

Пунктам правядзення цэнтралізаваных экзаменаў у нашым раёне вызначана Мядзельская сярэдняя школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Менавіта там у суботу адбыўся рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен.

— Мэта такой рэпетыцыі — загадзя паказаць школьнікам, што іх чакае ў дзень цэнтралізаванага экзамена, — патлумачыла загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Лілія Вярбіцкая. — Гэта дасць магчымасць усім — вучням, іх бацькам, педагогам — лепш падрыхтавацца і пазбегнуць стрэсу ў маі. Для ўдзелу ў рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене зарэгістраваліся ўсе 139 адзінаццацікласнікаў нашага раёна, але чацвёра не змаглі ўдзельнічаць па прычыне хваробы. Можна было прарэпеціраваць экзамен па любым прадмеце.

Самай папулярнай стала матэматыка: яе выбраў 41 вучань. На наступных пазіцыях — англійская мова (23), біялогія (22) і фізіка (19). 13 чалавек пажадалі здаваць хімію, 10 — грамадазнаўства, 9 — гісторыю Беларусі, 2 — геаграфію. Вынікі будуць даступныя на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў па даных пашпарта праз два-тры тыдні. …

Для падвозу вучняў з устаноў адукацыі мы задзейнічалі шэсць аўтобусаў. У пункце правядзення ЦЭ дзяжурылі су­працоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і міліцыі. Была арганізавана работа медыцынскага пункта, аднак дапамога нікому не спатрэбілася. На рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене ў нашым раёне прысутнічаў рэктар абласнога інстытута развіцця адукацыі Фёдар Валянцінавіч Драбеня — заўваг ад яго не было.

 

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 1,02