У марафоне «Кіламетры без тытуню 2022» вызначылі самы спартыўны раён вобласці

222

Падвялі вынікі міжраённага марафону «Кіламетры без тытуню 2022», які праходзіў у Мінскай вобласці з 23 мая па 5 чэрвеня.

Падчас яго жыхары рэгіёнаў здзяйснялі пешыя прагулкі, прабежкі і велапаездкі, публікавалі асабістыя фота і скрыншот маршруту ў Instagram з адпаведным хэштэгам.

Самым спартыўным раёнам вобласці аказаўся Слуцкі раён: яго жыхары пераадолелі амаль 14 400 кіламетраў.

Наш раён аказаўся на дзявятым месцы з паказчыкам у 1367 кіламетраў.

У марафоне «Кіламетры без тытуню 2022» вызначылі самы спартыўны раён вобласці