У лесе на Мядзельшчыне знайшлі «тайнік-закладку» з гашышам

564

Невядомая асоба захоўвала ў буйным памеры небяспечны наркатычны сродак расліннага паходжання — гашыш масай амаль 196 грамаў.

Яго знайшлі у «тайніку-закладцы» ў адным з лясных масіваў раёна.

Узбуджана крымінальная справа. За такія дзеянні пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8-мі да 15 год.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com