У лідарах па нарыхтоўцы кармоў

62

НАЙБОЛЬШ удала рыхтуецца да стойлавага перыяду ўтрымання грамадскага статка механізаванае звяно па нарыхтоўцы кармоў Нацпарку «Нарачанскі». Там мелі на ўчарашнюю раніцу 1512 т сенажу і 64 — сена, што складае 12,58 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Самы ж вялікі аб’ём работ на травяністых угоддзях чакае механізатараў таварыства «Занарачанскі», якім трэба назапасіць на зіму 18500 т сенажу і 1330 — сена. Пакуль жа яны маюць па першай пазіцыі 20% ад неабходнага, а па другой — крыху больш за 5.