У Крывічах гарэла лазня

339

10 верасня каля сямі гадзін вечара паступіла паведамленне аб тым, што на адным з падворкаў гарадскога пасёлка Крывічы гарыць лазня. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, з-пад даху быў бачны дым.

Пажар быў хутка ліквідаваны. У выніку пажару пашкоджаны дах і сцяна парылкі.

Што паслужыла прычынай узнікнення пажару высвятляецца, але не трэба выключаць тое, што менавіта адсутнасць супрацьпажарнай раздзелкі “сыграла з гаспадарамі злы жарт”,  паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына Карапецян.

У Крывічах гарэла лазняУ Крывічах гарэла лазня