У Камітэце дзяржкантролю

69

У Камітэце дзяржкантролюКАМІТЭТАМ дзяржкантролю Мінскай вобласці актывізавана дзейнасць па забеспячэнні выканання кантралюючымі органамі патрабаванняў Указа № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама заканадаўства падчас запаўнення інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.

За верасень 23 кантралюючыя органы атрымалі ад Камітэта інфармацыйныя пісьмы з патрабаваннем аб неабходнасці выканання заканадаўства, адна праверка прызнана незаконнай, 8 «правяраючых» прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Праца ў дадзеным накірунку працягваецца.У сваю чаргу суб’екты гаспадарання па ўсіх узнікаючых пытаннях, якія тычацца законнасці назначэння, правядзення праверак і маніторынгаў у Мінскай вобласці, могуць звяртацца ў Камітэт дзяржкантролю (г. Мінск, вул. П. Броўкі, 3 корпус, д. 2 ці па тэлефоне 8 017 202-11-57).

Упраўленне каардынацыі кантрольнай дзейнасці і арганізацыйнай работы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.