У гэтыя дні наша газета пісала

72

У гэтыя дні наша газета пісалаУ гэтыя дні наша газета пісалаУ гэтыя дні наша газета пісала1967 г. Шмат намаганняў прыклалі ў снежні рабочыя міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі, каб да навагодняга свята здаць у эксплуатацыю новыя аб’екты. Стараліся яны, словы свае падмацоўвалі канкрэтнымі справамі. Сёння брыгада Паўла Жука рапартуе: у сельгасарцелі “40 год Кастрычніка” завершана ўзвядзенне гаража на 14 машын. Не вельмі даўно ў калгасе “Барацьбіт” брыгада Івана Зімніцкага закончыла будаўніцтва крытага памяшкання для захоўвання тэхнікі.

1979 г. Не так даўно жыхароў Мядзела і навакольных вёсак запрасіў да сябе новы прыгожы будынак. Запрасіў, каб аказаць ім свае паслугі, дапамагчы выканаць нялёгкія дамашнія бытавыя работы. У прасторных і светлых памяшканнях гэтага будынка размясціліся хімчыстка і пральня. Тут устаноўлена навейшае сучаснае абсталяванне. Розныя машыны і механізмы ўмела выконваюць многія аперацыі. На першым паверсе наведвальнікаў ветліва сустракае прыёмшчыца бялізны Тамара Чарняўская. На другім паверсе размешчана хімчыстка. Неўзабаве новы комплекс прадаставіць для паслуг жыхароў і пральню самаабслугоўвання.

1987 г. Добры падарунак напярэдадні Новага года атрымала сям’я маладых спецыяліста-педагогаў Босых. Прасторную светлую трохпакаёвую кватэру ім выдзеліў калгас імя Кірава, што стала для маладых спецыялістаў, якія прыехалі працаваць на Мядзельшчыну, вялікай нечаканасцю.