У ВЕРАСНЁЎСКІМ нумары часопіса “Маладосць” (ён прысвечаны 100-гадоваму юбілею Максіма Танка) у рубрыцы “Пад Нарачанскімі соснамі…” прадстаўлены вершы паэтаў Мядзельшчыны: Яніны Скроцкай, Наталлі Дунец, Марыі Лёткі, Галіны Швайкоўскай, Аляксандры Назаранкі, Паліны Звяругі. А падрыхтаваў гэту падборку да друку таксама наш зямляк, адказны сакратар часопіса Рагнед Малахоўскі.