У чарговы раз пра газ

76

У чарговы раз пра газКОШТ энерганосьбітаў даўно выйшаў за рамкі катэгорый эканомікі і стаў фактарам, які ўплывае на ўсе сферы сучаснага жыцця. Аплата за цяпло займае значную частку бюджэту (сямейнага, бюджэту арганізацыі). Многія ўласнікі газіфікаваных домаўладанняў адчулі на асабістым кашальку наколькі важна сур’ёзна падысці да пытання эканоміі газу. Прааналізаваўшы спажыванне прыроднага газу насельніцтвам па раёне ў студзені-кастрычніку гэтага года, высветлілі, што колькасць абанентаў, якія аплачваюць прыродны газ у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23. 01. 2013 г. № 52 складае:

— па другой катэгорыі кошту (з каэфіцыентам 1,3) — 73 абаненты;

— па трэцяй катэгорыі кошту (поўнае пакрыццё выдаткаў) — 5 абанентаў,

сярод якіх толькі 28 спажыўцоў маюць ацяпляльную плошчу больш за 200 м 2.Па выніках аналізу бачна, што на спажыванне газу ўплывае не толькі памер ацяпляльнай плошчы, але і адсутнасць эканоміі з боку абанентаў. Трэба памятаць, што, калі газ выкарыстоўваецца для ацяплення жылога дома, неабходна выконваць простыя парады па эканоміі цяпла:

— Затыкаць шчыліны ў аконных рамах і дзвярным праёме.

— Усталяваць новыя пластыкавыя ці драўляныя вокны са шматкамернымі шклопакетамі.

— Падабраць аптымальную магутнасць газавага катла і помпы.

— Уцяпліць памяшканні, аптымальна падабраць эфектыўныя радыятары ацяплення там, дзе выкарыстоўваецца абагрэў газавым катлом.

— Выкарыстоўваць на газавых плітах посуд з шырокім плоскім дном і абавязкова з накрыўкай, пажадана празрыстай. Награваць у чайніку толькі неабходную колькасць вады. Сачыць за тым, каб полымя трапляла роўна на сярэдзіну дна каструлі ці патэльні.

— Пераходзіць, па магчымасці, на выкарыстанне іншых крыніц цяпла.

Паважаныя абаненты Мядзельскага цэха звадкаванага і прыроднага газу!

Нагадваем, што аплату за спажыты газ трэба ажыццяўляць не пазней за 25-е чысло месяца, наступнага за разліковым. Інфармацыя пра зарэгістраваныя паказчыкі газавых лічыльнікаў пятага чысла разам з базай даных аб даўжніках накіроўваецца ў аддзяленні банкаў і РУП “Белпошта”, дзе фарміруецца база для прыёму ўсіх камунальных плацяжоў ад насельніцтва.

Заплаціць за спажыты газ вы можаце ў любым банку ці на пошце, праз інтэрнэт-банкінг. Звяртаючыся да аператара, які прымае плацеж, вам неабходна паведаміць нумар асабовага рахунку, паказальнікі лічыльніка на апошні дзень разліковага месяца.

Спадзяёмся на ўзаемаразуменне і своечасовую аплату спажытага вамі газу.

Таксама нагадваем пра неабходнасць выканання правілаў бяспекі падчас карыстання газавым абсталяваннем, а менавіта — забеспячэнне вентыляцыяй памяшканняў, дзе знаходзяцца газавыя пліты і катлы. Абаненты, якія не карыстаюцца ацяпляльным газавым абсталяваннем, павінны не радзей за адзін раз у год правяраць стан дымавых і вентыляцыйных каналаў. (Правяраюць стан каналаў супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (т. 55-2-51) і Дзмітрый Мікалаевіч Вінаградаў (VEL 8 029 314-93-45). Калі ў абанента няма акта аб праверцы стану вентыляцыйных і дымавых каналаў, газазабяспечваючая арганізацыя мае права адключыць абанента ад падачы газу.

Забеспячэнне надзейнага дымавыдалення і вентыляцыі памяшкання важна яшчэ і таму, што прысутнасць усяго толькі 1% вокісу вугляроду ў паветры, якое мы ўдыхаем, з’яўляецца смяротным для чалавека.