У цэнтры «Зубраня» прайшоў Дзень Саюзнай дзяржавы

56

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» прайшоў Дзень Саюзнай дзяржавы. Ён адбыўся падчас грама­дзянска-патрыятычнай кадэцкай змены навучэнцаў Беларусі і Расіі «За гонар Айчыны». У мерапрыемствах прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаў­нікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.