“У цэнтры ўвагі — дзеці”

68

“У цэнтры ўвагі — дзеці”ПАД такой назвай з 20 жніўня па 30 верасня па ўсёй рэспубліцы праходзіць акцыя, прысвечаная Дню ведаў. Арганізатарам яе выступіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Першы этап акцыі арганізаваны на аб’ектах гандлю, другі — у агульнаадукацыйных установах, трэці — у дашкольных. Праводзіцца яна з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем траўматызму і гібелі на пажарах з прычыны пакідання дзяцей без нагляду. Па стану на 27 жніўня на тэрыторыі краіны здарылася 4586 пажараў, на якіх загінулі 472 чалавекі, з іх 16 дзяцей. У раёне адбыліся 23 пажары, на якіх загінулі 2 чалавекі. Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях першы этап акцыі арганізаваў каля гандлёвай палаткі (магазін “Універмаг” г. Мядзел), якая рэалізуе дзіцячыя тавары. Асноўная мэта этапу — прыцягненне ўвагі бацькоў да праблем прафілактыкі дзіцячай смяротнасці і траўматызму ад надзвычайных сітуацый і знешніх фактараў. Падчас яго работнікі РАНС інфармавалі насельніцтва аб абстаноўцы з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі вобласці і раёна за прайшоўшы перыяд бягучага года, распаўсюджвалі памяткі і іншую наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.

Падчас другога этапу на школьных лінейках і класных гадзінах супрацоўнікі МНС праводзілі з дзецьмі прафілактычныя гутаркі на тэму папярэджання надзвычайных сітуацый, асноўных прычын узнікнення пажараў, алгарытму дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. На заканчэнне мерапрыемстваў была арганізавана агульнашкольная вучэбная эвакуацыя.

Падчас трэцяга этапу супрацоўнікі МНС наведаюць дашкольныя ўстановы. Для дзяцей будзе арганізавана дэманстрацыя тэматычных павучальных мультфільмаў. З бацькамі правядуць прафілактычныя гутаркі, з педагагічным складам — інструктажы.

Д. МАЛЬКО.

Інжынер ІДПН РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.