У цэнтральную раённую бібліятэку паступіла 15 экзэмпляраў кніг “Максім Танк. Талент, заручаны з небам”

67

Днямі ў цэнтральную раённую бібліятэку імя М. Танка паступіла 15 экзэмпляраў кніг “Максім Танк. Талент, заручаны з небам”, выпушчаных выдавецтвам  “Літаратура і мастацтва”. У ёй даследуецца жыццё і творчасць нашага земляка як грамадска-культурнага феномена, аднаго з самых яркіх талентаў у гісторыі беларускай літаратуры. У кнізе вы­ка­рыстаны шматлікія архіўныя і эпісталярныя першакрыніцы, фота­здымкі з архіваў сяброў, родных, знаёмых і з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.