У Брусах загарэўся дом

776

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Брусы Сваткаўскага сельскага Савета гарыць прыватны дом, паступіла выратавальнікам Мядзельшчыны пасля 9-ці гадзін 4 снежня. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, хата гарэла адкрытым полымем.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны маёмасць і сцены дома.

Верагодней за ўсё  прычынай ўзнікнення пажару стала парушэнне правіл мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць супрацьпажарнай адступкі), паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

 

Фота забяспечана райаддзелам па надзвычайных сітуацыях